Белорусский портал в Казахстане

Мінская міліцыя просіць грамадзян дапамагчы ўстанавіць асобу "мінёра" метро



Мінская міліцыя звярнулася да грамадзян па дапамогу ва ўстанаўленні асобы падазронага ў "мініраванні" метрапалітэна.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, раніцай 13 лістапада па спецлініі 101 патэлефанаваў невядомы і заявіў, што станцыя метро "Магілёўская" замініраваная. 

Падчас праверкі інфармацыя не пацвердзілася. У сувязі з падазрэннем у лжэмініраванні ўстанаўліваецца асоба мужчыны, адлюстраванага на фотаздымках, што размешчаныя на сайце ГУУС. 

З-за непраўдзівага паведамлення пра мініраванне станцыя метро "Магілёўская" была закрытая амаль на дзве гадзіны, прыблізна з 11.30-11.40 до 13.17.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 лістапада 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/676/33483
Текущая дата: 13.05.2024