Белорусский портал в Казахстане

Тыдзень беларускага кіно пройдзе ў Магілёве



З 17 па 23 снежня прадпрыемства «Кінавідэапракат» правядзе ў Магілёве Тыдзень беларускага кіно.

Ва ўсіх кінатэатрах абласнога цэнтра кінаглядач зможа ў гэтыя дні ўбачыць фільмы-шэдэўры беларускай кінематаграфіі мінулых гадоў.

У іх ліку — лепшыя карціны, знятыя па творах Уладзіміра Караткевіча, 85-годдзе якога адзначаецца ў гэтым годзе.

Завяршэннем Тыдня беларускага кіно стане 24 снежня феерверк святочных мерапрыемстваў для дарослых і дзяцей, прысвечаных 85-годдзю кінатэатра «Чырвоная Зорка».

Могилёвские ведомости, 10 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/677/33589
Текущая дата: 19.05.2024