Белорусский портал в Казахстане

Маланка трапіла ў царкву ў Гродзенскім раёне



Маланка трапіла ў будынак царквы ў Гродзенскім раёне, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне аб пажары Свята-Георгіеўскага храма Гродзенскай епархіі ў вёсцы Некрашы Скідзельскага сельскага савета Гродзенскага раёна паступіла 17 ліпеня ў 17.21. Пажар пашкодзіў паддашкавае памяшканне, дах, перакрыцці. Маёмасць храма ўцалела.

БЕЛТА, 18 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/677/36375
Текущая дата: 15.11.2024