Белорусский портал в Казахстане

Курс валют на 11 ліпеня 2016



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 11 ліпеня 2016 года.

На 11 ліпеня 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 2,0124 беларускага рубля (20.124 за адзінку валюты без уліку дэнамінацыі)
Еўра — 2,2279 (22.279)
Расійскі рубель (за 100) — 3,1361 (313,61)
Украінская грыўна (за 100) — 8,1031 (810,31)

Кошык валют — 0,3927

У параўнанні з пятніцай, 8 ліпеня, курс долара вырас на 0,03 капейкі (3 рубля) (0,01%), еўра — знізіўся на 0,11 капейкі (11 рублёў) (0,05%), расійскага рубля (за 100) — на 0,51 капейкі (на 0,51 рубля за адзінку) (0,16%), грыўны (за 100) — на 0,69 капейкі (на 0,69 рубля за адзінку) (0,09%).

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1071, "долар/расійскі рубель" — 64,169, "долар/грыўна" — 24,835.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 11 ліпеня ў 8.55 долар куплялі па 1,987—2,008 (19.870—20.080) і прадавалі па 2,013—2,03 (20.130—20.300) рубля. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі знізіўся на 0,22 капейкі (да 2,0005 рубля), або на 22 рублі (да 20.005), продажу — вырас на 0,01 капейкі (да 2,0187 рубля), або на 1 рубель (да 20.187).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 1,99—2 (19.900—20.000) пры куплі, 2,015—2,025 (20.150—20.250) пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/679/36260
Текущая дата: 15.11.2024