Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 ліпеня, выступаючы на свяце "Александрыя збірае сяброў".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў цудоўным, чыстым куточку Магілёўшчыны магутны Днепр аб`яднаў майстроў і аматараў народнага мастацтва з Беларусі, Расіі і Украіны, а сама Александрыя стала месцам дружалюбных сустрэч і пляцоўкай для народнай дыпламатыі.
"У гэтым годзе да нас далучыліся прадстаўнікі нашай суседняй Літвы, дзе ў канцы чэрвеня адзначаюць Янаў дзень. Спадзяюся, прыезд літоўскіх гасцей пакладзе пачатак новай традыцыі - запрашаць на наша свята прадстаўнікоў іншых краін, у якіх ёсць сваё Купалле, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта стане ўкладам Беларусі ў захаванне творчай разнастайнасці народаў планеты, умацаванне дружбы паміж народамі.
Папулярнасць фестывалю ў Александрыі год ад году расце, надышоў час ставіць перад сабой высокія задачы". Беларускі лідар таксама звярнуў увагу, што ў Год культуры гэта свята набывае асаблівы сэнс.
"Паколькі менавіта традыцыйная культура з`яўляецца духоўнай асновай нацыі. Яна была і застаецца невычэрпнай крыніцай натхнення і плённых ідэй, якія так патрэбны сённяшняму мастацтву, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Свята "Александрыя збірае сяброў", сапраўды народнае па сваім духу, дае магчымасць праявіць сябе сотням адораных людзей. А бачачы шчырую цікавасць гледачоў да выступленняў артыстаў і майстар-класаў умельцаў, магу меркаваць, што яркіх талентаў у нас становіцца ўсё больш".
Прэзідэнт заўважыў, што на свяце "Купалле" ў Александрыі было прадстаўлена не ўсё, што ёсць у Беларусі, але самае яркае прысутнічала: і рамёствы, і творчасць.
"Нам трэба паклапаціцца аб тым, каб кожны год ці то "Славянскі базар", ці то гэты фестываль напаўняўся чымсьці новым. Тады будзе дынаміка росту. Мы павінны зрабіць усё, каб гэта свята з кожным годам было ярчэйшым і ярчэйшым", - сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.
11 ліпеня 2016, Александрыя
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/679/36273
Текущая дата: 15.11.2024