Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 22 снежня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 9 дзён.

Якія падзеі адбыліся 22 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 22 снежня

У 1264 падпісаны мірная і гандлёвая дамовы Полацка з горадам Рыга і Лівонскім ордэнам (князем Гердзенем).
У 1917 годзе ў Мінску быў створаны Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з`езда.
У 1918 годзе ў Мінску заснаваны Беларускі савецкі тэатр.
У 1932 годзе афіцыйна зарэгістравана Таварыства беларускай асветы, створанае ў Вільнюсе.
У 1989 годзе была заснавана Беларуская федэрацыя футбола.

Хто нарадзіўся 22 снежня

1922 год: Алена Васілевіч, беларуская пісьменніца.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Джакама Пучыні, рускі пісьменнік Эдуард Успенскі і французская спявачка Ванэса Парады.

22 снежня ў народным календары

Сёння адзначаецца праваслаўнае свята, усталяванае ў гонар зачацця святой Ганнай Багародзіцы. Ганне маліліся пры бясплоддзі. У народным календары гэты дзень называлі Ганна Цёмная або Ганна Зімовая.

Таксама сёння адзначаецца зімовае сонцастаянне, пасля самай доўгай ночы ў годзе прырода паварочвае на вясну. Здаўна лічылася, што сённяшняя ноч самая доўгая, а дзень самы кароткі. 22 снежня з хаты імкнуліся не выходзіць, таму што гэта было небяспечна: у маразы ваўкі блізка падыходзілі да вёскі.

Па шэрані на дрэвах вызначалі, будзе год ураджайны ці не. Таксама калі ёсць шэрань і пахмурна, апошні дзень года будзе цёплы і магчыма непагадзь.

Sputnik, 22 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/68/71890
Текущая дата: 18.11.2024