Белорусский портал в Казахстане

Аранжавы ўзровень небяспекі аб`яўлены ў Беларусі з-за навальніц і шквалістага ветру



Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Аранжавы ўзровень небяспекі ўведзены 6 ліпеня ў Беларусі з-за навальніц і шквалістага ветру.

З 14.00 да 20.00 на большай частцы краіны чакаюцца навальніцы, пры якіх магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым аб`яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, растлумачылі ў Гідрамеце.

У чацвер, 7 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы.

Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 5-10 метраў за секунду, магчымы парывы да 14 метраў за секунду, месцамі па паўднёвым захадзе - да 15-18 метраў за секунду.

6 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/680/36214
Текущая дата: 15.11.2024