Белорусский портал в Казахстане

Новая дзяржпраграма аб сацабароне і садзейнічанні занятасці накіравана на развіццё чалавечага патэнцыялу



Праект гэтай праграмы разгледжаны 27 лістапада на пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Дзяржаўная праграма аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016-2020 гады накіравана на забеспячэнне эфектыўнай занятасці і развіццё чалавечага патэнцыялу.

Як адзначана на калегіі, дзяржпраграма нацэлена на развіццё сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва пры дапамозе павышэння эфектыўнасці палітыкі занятасці, паляпшэння ўмоў аховы працы, стварэння безбар`ернага асяроддзя жыццядзейнасці, забеспячэння сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў і пажылых грамадзян.

У праграму ўключаны пяць адпаведных падпраграм. Рэалізацыя мерапрыемстваў дасць магчымасць захаваць узровень рэгіструемага беспрацоўя ў межах 1,5-2 працэнтаў да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Прадугледжваецца зніжэнне вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці і не менш чым на 1 працэнт штогадова да ўзроўню папярэдняга года. Колькасць даступных для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб прыярытэтных аб`ектаў сацыяльнай сферы жыццядзейнасці ўзрасце за пяцігоддзе да 5 тыс. 256.

Пастаўлена задача забяспечыць ахоп інвалідаў і пажылых людзей сацыяльнымі паслугамі не ніжэй за 730 чалавек на 10 тыс. непрацаздольных грамадзян. Фінансаванне дзяржпраграмы будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

27 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/681/33405
Текущая дата: 17.06.2024