Белорусский портал в Казахстане

ЦТ у Беларусі



На цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) у Беларусі зарэгістраваліся 100 811 абітурыентаў.

Графік правядзення ЦТ (колькасць зарэгістраваных абітурыентаў):

13 чэрвеня - беларускую мову плануюць здаваць 22 348 чалавек, 
14 чэрвеня - руская мова - 78 004,
16 чэрвеня - грамадазнаўства - 11 360,
18 чэрвеня - біялогія - 23 512,
19 чэрвеня - матэматыка - 47 853,
21 чэрвеня - гісторыя Беларусі - 18 889,
23 чэрвеня - хімія - 12 302,
24 чэрвеня - фізіка - 27 718,
25 чэрвеня - замежная мова (англійская - 22 558, нямецкая - 3 456, французская - 734, іспанская - 159, кітайская - 14),
27 чэрвеня - сусветная гісторыя (навейшы час) - 1 290,
геаграфія - 1 141.

Пачынацца ЦТ будзе ў 11.00.

Рэзервовы дзень - 5 ліпеня. ЦТ па ўсіх вучэбных прадметах у рэзервовы дзень будзе праходзіць у БДУ.

Тэрміны рэгістрацыі на ЦТ у рэзервовы дзень: 28 чэрвеня - 1 ліпеня.
______________________________________

У Беларусі вышэйшую адукацыю можна атрымаць у 52 установах, у тым ліку ў 43 дзяржаўных і 9 прыватных. У 2015/2016 навучальным годзе ў ВНУ краіны вучацца 336,4 тыс. студэнтаў.

Па колькасці студэнтаў у разліку на 10 000 чалавек насельніцтва Беларусь мае адзін з самых высокіх паказчыкаў.


Расходы на адукацыю ў 2015 годзе складалі 5,35%* ад ВУП, у 2016 годзе - 5,42%** ад ВУП, што не ўступае аб`ёмам фінансавання сферы адукацыі ў большасці развітых краін. * З улікам пазабюджэтных сродкаў. ** Папярэднія даныя.

Крыніца: Міністэрства адукацыі Беларусі
БЕЛТА, 10 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/685/35869
Текущая дата: 15.11.2024