Белорусский портал в Казахстане

Узроўні сацыяльных стандартаў, якія дасягнуты ў Беларусі, ні ў якім разе не павінны зніжацца



Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у інтэрв`ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".

"Узроўні сацыяльных стандартаў, якія дасягнуты, ні ў якім разе не павінны зніжацца, але пры гэтым актыўна будуць развівацца платныя паслугі. Ёсць узровень, гарантаваны дзяржавай, але калі, напрыклад, хто-небудзь хоча лячыцца ў персанальнага доктара - гэта яго выбар", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што сацыяльная апека спараджае сацыяльнае ўтрыманства. "Прычым гэта сацыяльнае ўтрыманства набывае недарэчныя формы. Нібыта дзяржава нешта абавязана. Але чалавек павінен думаць у першую чаргу сам аб стварэнні дабрабыту для сябе і сваёй сям`і", - лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

На яго думку, дзяржава перш за ўсё павінна браць адказнасць за тых, хто сацыяльна не абаронены, а таксама ствараць умовы для эфектыўнай работы працаздольных грамадзян.

30 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/686/35728
Текущая дата: 15.11.2024