Белорусский портал в Казахстане

Прэзентацыя знойдзенага партрэта Адама Міцкевіча пэндзля Івана Хруцкага адбудзецца ў Полацку



Размова ідзе аб палатне, якое было знойдзена ў Полацку ў 2010 годзе.

Прэзентацыя работы вядомага беларускага жывапісца Івана Фаміча Хруцкага "Партрэт А. Міцкевіча" адбудзецца 18 мая ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, паведамілі ва ўстанове.

У фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў складзе калекцыі жывапісных і графічных работ праўнучкі жывапісца Ядвігі Мацяеўскай (захоўваецца ў фондах з 1997 года) быў знойдзены партрэт пэндзля самога Івана Хруцкага.

І вось у Дзень музеяў пасля праведзеных навуковых даследаванняў палатна і рэстаўрацыі карціна будзе прадстаўлена гледачам.

Выстаўка будзе праходзіць толькі пяць дзён - з 18 па 22 мая. У музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы цяпер захоўваецца больш як 100 палотнаў Івана Хруцкага.
_____________________________________

Выдатны беларускі мастак-партрэтыст, майстар нацюрморта і пейзажа Іван Хруцкі нарадзіўся ў Віцебскай губерні ў 1810 годзе. 200-годдзе з дня яго нараджэння было ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

18 мая 2016, Віцебск
Алёна Ціханава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/687/35611
Текущая дата: 15.11.2024