Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
У адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі 24 і 25 мая Беларусь праводзіць для дзяржаў — удзельніц АБСЕ наведванне 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны і 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый.
У наведванні возьмуць удзел 49 прадстаўнікоў 26 краін: Бельгіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Канады, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Славакіі, ЗША, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі.
Удзельнікі мерапрыемства будуць праінфармаваныя пра функцыі і бягучую дзейнасць наведваных воінскіх часцей, а таксама азнаёмяцца з асноўнымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі.
Такія мерапрыемствы праводзяцца кожнай дзяржавай — удзельніцай АБСЕ адзін раз у пяць гадоў.
23 мая для ўдзельнікаў наведвання прадстаўнікі Міністэрства абароны правядуць шэраг брыфінгаў. У прыватнасці пра палітыку Беларусі ў галіне абароны, структуру і задачы Узброеных сіл і пра асноўныя кірункі будаўніцтва і развіцця беларускай арміі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 мая 2016
Мінск, 23 мая 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/687/35657
Текущая дата: 15.11.2024