Белорусский портал в Казахстане

Дні Латвіі адкрыюцца ў Беларусі 20 кастрычніка



Дні Латвіі ("Taste Latvia - Адчуй Латвію") адкрыюцца ў Беларусі 20 кастрычніка, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

У гэты ж дзень адбудзецца латвійска-беларускі бізнес-форум, арганізатарамі якога выступаюць Латвійскае агенцтва інвестыцый і развіцця пры падтрымцы латвійскага пасольства ў Беларусі, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата.

Як чакаецца, 20 кастрычніка ў адным з мінскіх магазінаў адбудзецца адкрыццё аддзела латвійскіх тавараў. З 21 па 23 кастрычніка ў час Дзён Латвіі плануецца візіт міністра эканомікі Латвіі ў Парк высокіх тэхналогій, таксама пройдзе шэраг культурных мерапрыемстваў - кулінарны майстар-клас латвійскіх повараў, модны паказ брэнда латвійскага адзення Coo Culte на беларускім Тыдні моды, медыяснеданне ў фірменным магазіне Coo Culte, канцэрт спявачкі Aminata.

16 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/689/32972
Текущая дата: 02.06.2024