Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 12 дзён.
Якія падзеі адбыліся 19 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 19 снежня
У 1890 годзе ў Пецярбургу ў Марыінскім тэатры прайшла прэм’ера "Пікавай дамы" П. І. Чайкоўскага.
У 2010 годзе прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
Хто нарадзіўся 19 снежня
1934 год: Аляксей Мікуліч, беларускі антраполаг.
1936 год: Мікалай Чырык, дыктар Беларускага Радыё, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
1946 год: Ларыса Кустова, беларуская архітэктар.
Таксама сёння нарадзіліся французская спявачка Эдзіт Піяф і англійскі акцёр Ральф Рычардсан.
19 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мікалая Цудатворца.
У народзе з гэтага дня пачыналася сватанне. Тыя, хто марыў узяцца шлюбам, маліліся Мікалаю Цудатворцу. Таксама яму маліліся аб удачы ў рабоце, здароў`і і шчасці.
На Мікалая ладзілі ярмаркі і гулянні. Лічылася таксама, што калі вы з кім-небудзь пасварыліся, у гэты дзень абавязкова трэба памірыцца.
Калі да 19 снежня зіма была марозная, пасля гэтага дня пачыналася адліга. Колькі на Мікалая выпала снегу, столькі будзе і травы вясной.
Sputnik, 19 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/69/71831
Текущая дата: 18.11.2024