Белорусский портал в Казахстане

Ордэнам Маці ўзнагароджаны шматдзетныя жанчыны Мінска



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей шматдзетных жанчын Мінска.

Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 3 мая, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку ўзнагароджаных хатняя гаспадыня з Фрунзенскага раёна сталіцы Святлана Андрусевіч, медыцынская сястра ўстановы аховы здароўя "5-я гарадская клінічная бальніца" Юлія Басок, інжынер электронна-вылічальных машын таварыства з абмежаванай адказнасцю "ПАРАДОКС" Таццяна Шарпіла.

3 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/690/35391
Текущая дата: 15.11.2024