Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Аднаго з затрыманых 29 красавіка ў Мінску ўдзельнікаў велаакцыі "Крытычная маса" — Станіслава Канавалава — увечары 2 мая выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання,
Паводле звестак праваабаронцаў, пакуль яму не выстаўленае абвінавачанне, аднак Канавалаў абавязаны з`явіцца па выкліку да следчага ў межах распачатай у дачыненні да яго крымінальнай справы.
Другі з затрыманых Дзмітрый Піліпенка застаецца пад вартай.
Нагадаем, увечары 29 красавіка праваабаронцы паведамілі пра затрыманне не менш як шасці веласіпедыстаў — удзельнікаў акцыі "Крытычная маса", у тым ліку грамадзяніна Расіі.
Каля 35 чалавек сабраліся каля опернага тэатра, каб праехаць па горадзе на веласіпедах і заявіць аб правах веласіпедыстаў на дарозе. Таксама на месцы збору было заўважана 10 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным і чатыры амапаўцы. Ля стэлы "Мінск — горад-герой" канец калоны веласіпедыстаў падрэзаў бардовы мікрааўтобус, адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАП, якія затрымалі шэсць чалавек, у тым ліку назіральніка БХК.
"Маладых людзей закінулі ў аўтобус тварам у падлогу, ім наносілі ўдары ў жывот і па тварах. Зверху на затрыманых закінулі ровары і адвезлі ў Цэнтральнае РУУС. Магчыма, затрымана большая колькасць удзельнікаў "Крытычнай масы", — паведамлялі праваабаронцы.

ГУУС Мінгарвыканкама апублікавала ў сацыяльных сетках сваю версію інцыдэнту з групай веласіпедыстаў. Паводле звестак міліцыі, у раёне стэлы "Мінск — горад-герой" група веласіпедыстаў, груба парушаючы патрабаванні ПДР, выехала на праезную частку, на патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ яны не рэагавалі.
"Пры спробе спыніць супрацьпраўныя дзеянні і вярнуць іх на тратуар парушальнікі правапарадку аказалі непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. А адзін з удзельнікаў кінуўся ў бойку з супрацоўнікам ДАІ, пашкодзіўшы яму форменнае абмундзіраванне. Шасцёра завадатараў бойкі былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральнае РУУС Мінска для разбору", — адзначалася ў паведамленні. Разам з тэкстам была апублікаваная фатаграфія падранай курткі супрацоўніка ДПС.

На гэты момант ГУУС Мінгарвыканкама не апублікавала які-небудзь афіцыйны каментар з нагоды здарэння. Паводле звестак праваабаронцаў, у дачыненні да затрыманых, якія адмовіліся падпісаць пратаколы аб парушэнні ПДР, распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 КК (насілле альбо пагроза ўжывання насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). 30 красавіка паведамлялася пра вобшукі ў кватэрах Канавалава і Піліпенкі.
"Крытычная маса" — сусветны рух веласіпедыстаў, якія збіраюцца ў сваіх населеных пунктах у апошнюю пятніцу месяца.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 3 мая 2016
Мінск, 3 мая 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/690/35399
Текущая дата: 15.11.2024