Гэта прадугледжана ўказам нумар 165, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 мая, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Жыллё, пабудаванае па дзяржаўным заказе і не запатрабаванае грамадзянамі, якія маюць права на яго набыццё, можа ўключацца ў склад жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. Указ нумар 165 накіраваны на ўрэгуляванне некаторых пытанняў па фінансаванні жылых дамоў, якія будуюцца па дзяржаўным заказе.
Так, указ удакладняе парадак разліку памеру льготнага крэдыту, які прадастаўляецца заказчыкам на будаўніцтва такіх дамоў.
Устанаўліваецца схема фінансавання асобных відаў работ, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам пераносяцца на перыяд, спрыяльны для іх выканання (работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, чыставой аддзелцы фасадаў), вызначаецца парадак вяртання сродкаў ад заказчыка крэдытуючаму банку. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
4 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/690/35412
Текущая дата: 15.11.2024