Белорусский портал в Казахстане

Генеральная пракуратура Беларусі разгледзіць магчымасць стварэння беларускамоўнай версіі свайго сайта



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БХД.

Праблему адсутнасці беларускай версіі сайта Генпракуратуры ўзняў актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Алесь Кутасаў, 

Ён накіраваў у гэты дзяржаўны орган зварот, у якім звярнуў увагу чыноўнікаў на тое, што сайт мае толькі англамоўную і рускамоўную версіі, прапанаваўшы дадаць варыянт і з беларускай мовай. 

У сваім адказе чыноўнікі Генпракуратуры паведамілі актывісту БХД, што цяпер "працягваецца работа па ўдасканаленні афіцыйнага інтэрнэт-сайта". "Падчас выканання гэтых мерапрыемстваў будуць разгледжаныя вашы пажаданні аб стварэнні беларускамоўнай версіі сайта", — гаворыцца ў дакуменце.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 16 верасня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/691/32632
Текущая дата: 19.05.2024