Белорусский портал в Казахстане

Мінкультуры акажа ўсебаковую падтрымку харэаграфічнаму фестывалю "Сожскі карагод"



Аб гэтым 13 красавіка перад нарадай па правядзенні мерапрыемства паведаміў намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік.

Міністэрства культуры акажа фінансавую, інфармацыйную і арганізацыйную падтрымку ў правядзенні VIII Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод", які пройдзе ў Гомелі 16-18 верасня.  

Намеснік міністра адзначыў, што естываль, вядомы далёка за межамі Беларусі, з`яўляецца візітнай карткай Гомеля, і дадаў, што Міністэрства культуры падтрымае любыя прапановы ад мясцовых органаў улады, якія датычацца арганізацыі танцавальнага форуму.

"Размова ідзе аб фінансавай падтрымцы, а таксама аб асвятленні мерапрыемства ў рэспубліканскіх СМІ", - сказаў Васіль Чэрнік.

Ён падкрэсліў, што правільна арганізаваная піяр-кампанія міжнароднага фестывалю дасць магчымасць прыцягнуць дадатковых гледачоў, у тым ліку замежных турыстаў.

На нарадзе таксама была дасягнута дамоўленасць аб тым, што Міністэрства культуры акажа садзейнічанне ў атрыманні віз для замежных удзельнікаў танцавальнага форуму.
__________________________________________

Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" упершыню прайшоў у 1997 годзе. Яго заснавальнікамі выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі аблвыканкам і Гомельскі гарвыканкам. Мэта танцавальнага форуму - развіццё харэаграфічнага мастацтва, пашырэнне і ўмацаванне творчых сувязей, узаемадзеянне культур розных краін.


13 красавіка 2016, Гомель
Юлія Лысенка - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/694/35170
Текущая дата: 15.11.2024