Авіякампанія "Белавія" павялічвае колькасць рэйсаў па маршруце Мінск — Кіеў — Мінск і Мінск — Адэса — Мінск.
Як паведамляе прэс-служба "Белавія", пятая штодзённая частата па маршруце Мінск — Кіеў — Мінск і тры новыя частаты ў тыдзень са сталіцы Беларусі ў Адэсу дазволяць больш камфортна падарожнічаць з гэтых гарадоў Украіны ў 47 пунктаў Еўропы і краін СНД праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, а таксама задаволіць турыстычны попыт у перыяд адпачынкаў.
Раней самалёты "Белавія" па маршруце Мінск — Кіеў — Мінск лёталі двойчы ў дзень у аэрапорт Барыспаль і двойчы ў міжнародны аэрапорт Кіеў (Жуляны). З 25 красавіка па 29 кастрычніка 2016 года будзе выконвацца трэцяя частата ў аэрапорт Кіеў (Жуляны). Такім чынам, у Кіеў будзе выконвацца пяць рэйсаў штодня, і пасажыры змогуць выбраць больш зручны час і аэрапорт для падарожжа.
Дадатковы рэйс будзе штодзённым з вылетам з Мінска ў 14.15, з Кіева (Жуляны) — у 17.15 па мясцовым часе. Час у дарозе — адна гадзіна.
"Увядзенне дадатковых частот у першую чаргу звязана з сезоннасцю. Так, 27 сакавіка набыў моц летні расклад, што азначае пачатак высокага сезона і павышэнне попыту з боку адпачывальнікаў", — пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.
З 17 чэрвеня 2016 года "Белавія" ўводзіць дадатковы рэйс па маршруце Мінск — Адэса — Мінск.
Выкананне дадатковага рэйса запланавана тры разы на тыдзень на самалётах Boeing 737-300 у двухкласнай кампаноўцы. Такім чынам, "Белавія" будзе лётаць у Адэсу 10 разоў на тыдзень. Дадатковыя рэйсы будуць з Мінска па панядзелках, серадах і пятніцах у 00.20, час прылёту ў Адэсу — 01.40. Назад самалёты будуць вылятаць з Адэсы ў 03.30, час прылёту ў Мінск — 04.55.
"Адэса прымае каля 3,5 млн. турыстаў пры патэнцыяле ў 2,5 разу больш. На гэты момант уладамі горада і вобласці праведзена вялікая праца па прыцягненні нашых землякоў для адпачынку ў іх рэгіён: цяпер даступны шырокі спектр паслуг ад зялёнага да медыцынскага турызму па дэмакратычных цэнах. Сёлета прагназуецца павелічэнне колькасці беларусаў, якія выберуць Адэсу для адпачынку. Мы таксама разлічваем на павелічэнне ўкраінскіх турыстаў, якія жадаюць адпачыць у Беларусі", — сказаў Анатоль Гусараў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2016
Мінск, 28 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/696/34967
Текущая дата: 15.11.2024