Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, каментуючы вынікі рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.
Фінансавая дапамога дзяржавы на паляпшэнне жыллёвых умоў за апошняе пяцігоддзе прадастаўлена 55,3 тыс. шматдзетных сем`яў на суму амаль Br622,6 млрд.
У Беларусі былі прыняты дзейсныя меры, накіраваныя на паляпшэнне жыллёвых умоў маладых і шматдзетных сем`яў. Так, у 2012 годзе павялічаны аб`ёмы фінансавай дапамогі шматдзетным сем`ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылля: пры наяўнасці ў сям`і траіх непаўналетніх дзяцей - да 75 працэнтаў ад сумы запазычанасці; пры наяўнасці чатырох і больш непаўналетніх дзяцей - да 100 працэнтаў.
Сем`ям з двума і больш дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў з`яўляецца атрымальнікам дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, на перыяд яе атрымання прадастаўлена адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці па крэдыце, уключаючы працэнты за карыстанне крэдытам.
Як вынік, фінансавую дапамогу дзяржавы на паляпшэнне жыллёвых умоў атрымалі 55,3 тыс. шматдзетных сем`яў на агульную суму Br622 млрд 587,6 тыс. З 1 студзеня 2015 года працэнтная стаўка за карыстанне льготнымі крэдытамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў маладым сем`ям, якія маюць двух непаўналетніх дзяцей, устаноўлена ў памеры 5 працэнтаў гадавых (раней стаўка складала 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацбанка).
А з 1 студзеня бягучага года ўступіў у сілу ўказ ад 18 снежня 2015 года нумар 503, у адпаведнасці з якім у два разы павялічаны памер прадастаўляемай маладым і шматдзетным сем`ям фінансавай падтрымкі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі на будаўніцтва або набыццё жылых памяшканняў на агульных падставах:
маладым сем`ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) першага дзіцяці або наяўнасці аднаго дзіцяці - 40 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ);
маладым сем`ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) другога дзіцяці або наяўнасці дваіх непаўналетніх дзяцей - 80 БПМ;
шматдзетным сем`ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга і наступных дзяцей або наяўнасці траіх і больш непаўналетніх дзяцей - 100 БПМ.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 сакавіка па 30 красавіка бягучага года зацверджаны ў памеры Br1 млн 640 тыс.
Такое рашэнне змешчана ва ўказе ад 25 сакавіка 2016 года нумар 111 "Аб падаткаабкладанні і зацвярджэнні бюджэту пражытачнага мінімуму".
БПМ з 1 сакавіка павышаны на 3,1 працэнта ў мэтах забеспячэння дадатковай абароны сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян (бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага 2016 года ў разліку на месяц складаў Br1 млн 591 тыс. 310).
28 сакавіка 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/696/34975
Текущая дата: 15.11.2024