Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 30 дзён.
Сёння адзначаецца Дзень юрыста. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 1 снежня
У 1920 годзе ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
У 1988 годзе па ініцыятыве СААЗ быў заснаваны Сусветны дзень барацьбы са СНІД.
У 2004 годзе быў зацверджаны герб і сцяг г. Дзятлава.
Хто нарадзіўся 1 снежня
1919 год: Уладзімір Дамарад, беларускі графік.
1939 год: Уладзімір Платонаў, беларускі матэматык.
Таксама сёння нарадзіўся амерыканскі рэжысёр і акцёр Вудзі Ален.
1 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Платона і Рамана. Ім маліліся пра паляпшэнне матэрыяльнага стану.
Таксама святыя лічыліся прадвеснікамі зімы. У народзе існавала прымаўка: "Платон ды Раман кажуць зіму нам". Калі гэты дзень быў цёплы, то і зіму чакалі цёплую.
Калі 1 снежня дзьмуў моцны вецер, зіма таксама абяцала быць ветранай і снежнай. А вось варона, якая ходзіць на Платона па двары, прадказвае адлігу.
Sputnik, 1 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/7/76090
Текущая дата: 29.12.2024