Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік правёў рабочую нараду па добраўпарадкаванні набярэжнай у Гродне. Кіраўніку вобласці прадставілі некалькі варыянтаў праектаў, паведамляе тэлеграм-канал «Пул 4 Рэгіён».
Напрыклад, набярэжную ад былога піўзавода да ўзгорка, на якім стаіць Стары Замак, зробяць у сучасным стылі: двухузроўневыя пешаходныя дарожкі, сетка ўстаноў грамадскага харчавання. Таксама тут хочуць пабудаваць разводны пешаходны мост да сквера па вуліцы Леванабярэжнай.
Дарэчы, побач з гэтым скверам магчыма павінны з’явіцца ёмістыя паркоўкі. Зручны варыянт: прыпаркаваць там машыну і перайсці праз Нёман проста ў сэрца гістарычнага цэнтра Гродна.
Выспу ля Паповіцкага моста таксама прывядуць у парадак. Ёсць некалькі варыянтаў яе выкарыстання. Напрыклад, абсталяваць там прычал для воднага таксі, а таксама скейтпарк і пляцоўкі для экстрэмальных відаў спорту. Яшчэ на востраве абсталююць сучасны вадзяны млын. Частку плошчы адвядуць пад месцы для заняткаў ёгай.
Побач з Каложскай царквой з’явіцца назіральная пляцоўка, а таксама пляцоўкі для адпачынку (з прыгожымі відамі) і лаўкі рамеснікаў. Уздоўж берага Нёмана ля падножжа ўзгорка, на якім стаіць царква, таксама пракладуць двухузроўневыя пешаходныя і веласіпедныя дарожкі.
Звязда, 5 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/7/76092
Текущая дата: 29.12.2024