Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 21 дзень.
Сёння святкуецца Дзень праў чалавека, а таксама Міжнародны дзень праў жывёл. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 снежня
У 1589 годзе Кобрыну быў нададзены герб.
У 1918 годзе Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск.
У 1963 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга калійнага камбіната ў Салігорску.
Хто нарадзіўся 10 снежня
1870 год: Фердынанд Рушчыц, жывапісец і педагог.
1852 год: Вандалін Шукевіч, беларускі і польскі археолаг і этнограф.
1930 год: Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец.
1951 год: Алесь Каско, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Мікалай Някрасаў і англійскі матэматык Ада Лаўлейс.
10 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Рамана Цудатворца. Жанчыны прасілі гэтага святога пазбавіць іх бясплоддзя.
Рыбакі 10 снежня не выходзілі на промысел – лічылася, што ў гэты дзень уся рыба хаваецца. Затое хадзілі ў лес шукаць рогі ласёў, якія скідалі іх узімку.
У гэты дзень назіралі за жывёламі і птушкамі. Калі каровы пырхалі – чакалі маразоў, вераб`і весела спявалі – адлігу. Калі дым уздымаецца ў неба слупам, будзе халадаць.
Sputnik, 10 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/70/71727
Текущая дата: 18.11.2024