Аб гэтым паведаміў 10 сакавіка на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Конкурс на лепшы купальскі ўбор упершыню правядуць на свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") у аграгарадку Александрыя 9-10 ліпеня.
У конкурсе змогуць прыняць удзел усе жадаючыя. Пры ацэнцы пераможцаў журы будзе асаблівую ўвагу ўдзяляць адпаведнасці ўбору нацыянальнай стылістыцы і традыцыям. Дэфіле ўдзельнікаў адбудзецца ў першы дзень свята на малой сцэне.
Таксама з удзелам гледачоў вызначаць лепшы жаночы і мужчынскі вобразы - Купаліша і Купалінку. Валерый Малашка адзначыў, што ў бягучым годзе пры арганізацыі і правядзенні "Купалля" па-ранейшаму будуць прытрымлівацца асноўнай канцэпцыі свята, якое з`яўляецца своеасаблівым культурным мостам паміж трыма народамі - Беларусі, Расіі і Украіны.
"Мы чакаем вялікія дэлегацыі з Расіі і Украіны - гэта фальклорныя калектывы, выканаўцы, народныя майстры і рамеснікі, якія разам з беларусамі будуць прадстаўляць сваю нацыянальную культуру на выстаўцы-кірмашы "Горад сяброўства".
Упершыню на свята заяўлена дэлегацыя з Літвы, дзе свята "Купалле" не менш папулярнае", - сказаў Валерый Малашка.
Улічваючы, што 2016 год аб`яўлены ў Беларусі Годам культуры, будзе арганізаваны экскурсійны маршрут "Александрыйская вандроўка" па асноўных творчых пляцоўках праекта. Такім чынам, гасцям будзе прэзентавана беларуская культура ў розных праяўленнях: беларускія кнігі, нацыянальная кухня, музыка і фальклор, а таксама ўсходнеславянскія сувязі.
Праваднікамі стануць дзяўчаты-экскурсаводы ў нацыянальных уборах. Яны будуць знаёміць гасцей з усімі творчымі пляцоўкамі "Купалля". Галоўнай культурнай падзеяй свята стане гала-канцэрт "Купальская казка" з удзелам зорак беларускай і замежнай эстрады.
Плануюцца паказальныя коннаспартыўныя выступленні, дэманстрацыйныя палёты самалётаў ДТСААФ, работа дзіцячых атракцыёнаў, запальванне купальскіх вогнішчаў, святочны феерверк і лазернае шоу.
Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую. У мінулым годзе Александрыя сабрала каля 70 тыс. гасцей. Чакаецца, што ў гэтым годзе наведвальнікаў прыгожага беларускага свята будзе яшчэ больш.
10 сакавіка 2016, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/700/35026
Текущая дата: 16.11.2024