Аб гэтым паведаміў 29 красавіка куцюр`е вячэрняй моды Дэні Дзюран
Калекцыя сукенак ад куцюр будзе экспанавацца ў Мірскім замку з 3 чэрвеня па 3 верасня, пасля чаго адправіцца ў Каны.
Знакаміты госць прыбыў у Мінск для падрыхтоўкі франка-беларускага праекта ў сферы высокай моды Mir Couture. Гэта сумесная работа майстроў дзвюх краін над стварэннем калекцыі туалетаў вячэрняй і вясельнай моды, якая будзе прадстаўлена на працягу ўсяго летняга турыстычнага сезона ў помніку гісторыка-культурнай спадчыны, занесеным у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, - Мірскім замку.
Плануецца, што будзе паказана не менш як 15 вобразаў калекцыі ад знакамітага французскага куцюр`е, прычым адну з сукенак эксклюзіўна вырабяць з тканіны, зробленай у Беларусі ўручную.
Куцюр`е шырока вядомы на Блакітным беразе Францыі, паколькі актыўна працуе для французскай творчай эліты, арганізуе выстаўкі сваіх калекцый у Канскім палацы ў час знакамітага кінафестывалю, апранае зорак чырвонай дарожкі і Венецыянскага карнавалу.
Паводле слоў Дзюрана, у гэтым годзе, яшчэ да экспанавання ў Мірскім замку сукенкі з яго калекцыі прымераюць зоркі Канскага фестывалю, якія пройдуць па чырвонай дывановай дарожцы.
А ў 2017 годзе, пасля прадстаўлення ў Беларусі, выстаўка зноў пераедзе ў Каны, дзе будзе дэманстравацца ў фестывальным палацы. Дэні Дзюран працуе ў Беларусі не ўпершыню - у 2013 годзе ён прыязджаў у Мінск для ўдзелу ў кінафестывалі "Лістапад", і тады яго ўборы прымяралі беларускія актрысы, якія дэфіліравалі па чырвонай дарожцы хола Палаца Рэспублікі.
Па прызнанні французскага госця, удзел у Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад" прынёс яму нямала пазітыўных эмоцый.
"Я палюбіў вашу краіну і людзей. Калі мне прапанавалі падрыхтаваць сумесную калекцыю з беларускім бокам, я адразу згадзіўся, таму што захаваў цёплыя ўспаміны аб кінафестывалі і тых людзях, з якімі працаваў, - заўважыў Дэні Дзюран. - Калі ёсць магчымасць ездзіць па свеце, сустракацца з рознымі людзьмі, гэта можа служыць добрай крыніцай натхнення. Гэта вельмі важна для мяне".
У Мірскім замку калекцыя вячэрніх сукенак высокай моды будзе дапоўнена ювелірнымі ўпрыгажэннямі і аксесуарамі. Выстаўка натхніла беларускіх дызайнераў ювелірных вырабаў на стварэнне калекцыі залатых упрыгажэнняў (завушніцы, каралі, бранзалеты) з выкарыстаннем паўкаштоўных камянёў.
Прадугледжваецца падрыхтаваць ювелірныя камплекты для кожнага з вобразаў калекцыі. Што датычыцца аксесуараў, гэта будуць модныя сумкі, клатчы, раменьчыкі і г.д. Падыход дэманстрацыі на манекенах Дэні Дзюран лічыць найбольш аптымальным: наведвальнікі Мірскага замка змогуць блізка разгледзець усе вобразы, тады як у час дэфіле многія цікавыя дэталі застаюцца незаўважанымі.
Паказальна, што ў сваіх работах куцюр`е прытрымліваецца ў асноўным светлых тонаў, выкарыстоўвае натуральныя матэрыялы. У той жа час сам ён аддае перавагу адзенню ў рок-стылі і чорнаму колеру. Арганізатарамі франка-беларускага праекта ў сферы высокай моды выступілі ТАА "Франс Груп", замкавы комплекс "Мір" пры падтрымцы пасольства Францыі ў Беларусі.
2 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/700/35446
Текущая дата: 28.12.2024