Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 2 сакавіка 2016 года.
На 2 сакавіка 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 21.277 беларускіх рублёў
Еўра — 23.127
Расійскі рубель — 287,77
Украінская грыўна — 785,49
Кошык валют — 3.901,46
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара знізіўся на 229 рублёў (1,06%), еўра — на 423 (1,80%), расійскага рубля — вырас на 4,44 рубля (1,57%), грыўны — знізіўся на 6,26 рубля (0,79%). Курс кошыка валют знізіўся на 9,49 рубля (0,24%) у параўнанні з папярэднім днём і вырас на 468,05 рубля (13,63%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).
Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,0869, "долар/расійскі рубель" — 73,9375, "долар/грыўна" — 27,088.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 2 сакавіка ў 9.40 долар куплялі па 21.050—21.250 і прадавалі па 21.300—21.500 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі знізіўся на 183 рублі (да 21.147), продажу — на 164 (да 21.382).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 21.000—21.100 пры куплі, 21.300—21.400 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2016
Мінск, 2 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/701/34532
Текущая дата: 16.11.2024