Аб гэтым паведаміла намеснік прэм`ер-міністра Наталля Качанава перад сустрэчай са шматдзетнымі маці сталіцы і актывісткамі Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў".
"У мінулым годзе ў Беларусі нарадзілася рэкордная колькасць дзяцей - 119 тыс. 506. Колькасць шматдзетных сем`яў у рэспубліцы павялічылася да 80 тыс. Безумоўна, немалаважную ролю ў дасягненні такіх вынікаў адыгрывае праводзімая ў Беларусі палітыка па падтрымцы сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей. Дзяржава і ў далейшым будзе ўдзяляць вялікую ўвагу пытанням дэмаграфічнай бяспекі", - сказала Наталля Качанава.
У сваю чаргу старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац адзначыў, што сталічныя шматдзетныя маці прысвячаюць сябе не толькі выхаванню дзяцей, але і займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, будуюць паспяховую кар`еру.
"Мы гатовы абмеркаваць пытанні, якія хвалююць шматдзетныя сем`і, а таксама разгледзець іх прапановы. Гэта дасць магчымасць зразумець, якія меры неабходна прыняць, каб горад прырастаў", - сказаў Андрэй Шорац. У сустрэчы прынялі ўдзел 40 жанчын, узнагароджаных ордэнам Маці, і пяць актывістак Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў".
Прадстаўнікі ўлады павіншавалі шматдзетных маці з надыходзячым Міжнародным жаночым днём, пажадалі здароўя, аптымізму, сямейнага цяпла і душэўнага спакою. Таксама ім уручылі ганаровыя граматы Мінгарвыканкама і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Усяго ў сталіцы пражываюць больш за 11 тыс. шматдзетных сем`яў, у якіх выхоўваюцца больш за 35,2 тыс. дзяцей. З іх 9 тыс. 714 сем`яў маюць трое дзяцей, 1 тыс. 145 - чацвёра, 191 - пяць і больш дзяцей. Штогод колькасць шматдзетных сем`яў у горадзе павялічваецца прыкладна на адну тысячу. З 1996 года ордэна Маці ўдастоены 537 шматдзетных маці сталіцы.
4 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/701/34563
Текущая дата: 16.11.2024