Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 4 сакавіка 2016 года.
На 4 сакавіка 2016 года Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 21.362 беларускія рублі
Еўра — 23.210
Расійскі рубель — 289,66
Украінская грыўна — 818,47
Кошык валют — 3.920,58
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 87 рублёў (0,41%), еўра — на 116 (0,50%), расійскага рубля — на 0,81 (0,28%), грыўны — на 21,65 (3,37%). Курс кошыка валют вырас на 15,05 рубля (0,39%) у параўнанні з папярэднім днём і на 487,17 рубля (14,19%) у параўнанні з паказчыкам на 31 снежня 2015 года (3.433,41).
Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,0865, "долар/расійскі рубель" — 73,7485, "долар/грыўна" — 26,10.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 4 сакавіка ў 8.55 долар куплялі па 21.100-—1.330 і прадавалі па 21.390—21.480 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 43 рублі (да 21.225), продажу — на 44 (да 21.425).
Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 21.200—21.300 пры куплі, 21.400—21.500 пры продажы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 сакавіка 2016
Мінск, 4 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/701/34569
Текущая дата: 16.11.2024