Святлодыёдным табло "бягучы радок" да канца года абсталююць 24 саставы мінскага метро, паведаміў прэс-сакратар сталічнай падземкі Андрэй Кузьмін.
"Бягучы радок" працуе ўжо ў адным з саставаў першай лініі метро. У хуткім часе святлодыёдныя табло з`явяцца яшчэ ў васьмі саставах, да канца года - у 24", - сказаў Андрэй Кузьмін.
Табло "бягучы радок" распрацавана і выраблена ААТ "Інтэграл". Яно дубліруе ўсе паведамленні вагоннага маўленчага інфарматара. Дзеючы ўзор на працягу некалькіх месяцаў праходзіў усебаковае выпрабаванне на лініях метрапалітэна, настройку абсталявання ў розных умовах эксплуатацыі.
Звязда, 3 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/701/34610
Текущая дата: 16.11.2024