Белорусский портал в Казахстане

Беларускія дэпутаты не будуць вылучаць ініцыятыву па скарачэнні водпуску па доглядзе дзяцей да трох гадоў



Аб гэтым заявіла 4 сакавіка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алена Бераснёва на круглым стале "Партрэт сучасніцы: беларуская жанчына сёння".

"Калі гавораць, што тры гады для дэкрэтнага водпуску - гэта шмат і, можа, трэба перагледзець, то такой ініцыятывы ад дэпутатаў, вядома, не будзе. Гэты водпуск сёння - дасягненне. І ў мужчын таксама ёсць такое права", - сказала парламентарый.

Алена Бераснёва дадала, што на 1 сакавіка 2016 года дэпазітныя рахункі на сямейны капітал адкрыты на $146 млн.

У сваю чаргу галоўны рэдактар часопіса "Алеся" Ларыса Ракоўская адзначыла, што ў свой час часопіс "Работнiца i сялянка" (старая назва "Алесi") быў ініцыятарам павелічэння дэкрэтнага водпуску да трох гадоў. "Работнiца i сялянка" была ўплывовым часопісам. Яго выпісвалі ў розных кутках краіны (СССР)", - дадала галоўны рэдактар.

4 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/701/34694
Текущая дата: 16.11.2024