Пра гэта паведамілі ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.
Кінаальманах, які пакажуць у Доме кіно, уключае лепшыя сучасныя беларускія кароткаметражныя фільмы і прызначаны разбурыць стэрэатыпныя ўяўленні пра нацыянальны кінематограф.
Частку праграмы праекта складуць карціны беларускага конкурсу кінафестывалю "Лістапад". Сярод іх - "Сапраўдная амерыканка" Дар`і Жук, "ОБНЦБНЧА" Максіма Лушчыка, "Адной крыві" Мітрыя Сямёнава-Алейнікава, "Баба, Ваня і каза" Дар`і Юркевіч. Не абыдзецца паказ і без новых карцін: гледачы ўбачаць фільм "Ро і Дж" Яўгена Лыткіна і Максіма Малахава, створаны з дапамогай краўдфандынгу, "Бліжэй, чым ты думаеш" Арцёма Лобача - прытчу пра чалавечыя ўзаемаадносіны, фільм пра Чарнобыльскую катастрофу "Лічыльнік шчасця" Ігара Чышчэні.
У дзень прэм`еры ў кінатэатры выступяць удзельнікі нацыянальнага адбору конкурсу "Еўрабачанне-2016" - група NAVI, чыя песня стала саўндтрэкам да аднаго з фільмаў, а карціны прэзентуюць аўтары.
25 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/701/35315
Текущая дата: 28.12.2024