Пра гэта паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева.
Генеральнай пракуратурай Беларусі распачата крымінальная справа за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК), што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў асабліва буйным памеры — 2,4 млрд. рублёў.
Як паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева, фігуранты справы — былы старшыня Шчомысліцкага сельскага выканаўчага камітэта і дырэктар ААТ "Шчомысліца".
Справа распачата па матэрыялах сумеснай праверкі ГУБЭЗ МУС, АБЭЗ Мінскага РУУС і Генпракуратуры.
Паводле слоў Пасмецьевай, падазраваныя на працягу двух гадоў па папярэдняй змове, з асабістай зацікаўленасці незаконна выдавалі дакументы, якія даюць права для пастаноўкі на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў, выдзялення зямельных участкаў і на льготнае будаўніцтва жылля.
Садзейнічанне падазраваныя аказвалі сваякам і знаёмым, у тым ліку сваякам высокапастаўленых чыноўнікаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і Мінскага аблвыканкама.
Так, кіраўнік сельгаспрадпрыемства, ведаючы пра адсутнасць у грамадзян прававых падстаў на засяленне ў інтэрнат ААТ "Шчомысліца" і наяўнасць акалічнасцяў, якія абмяжоўваюць іх рэгістрацыю ў ім, аказваў садзейнічанне і прымаў рашэнні аб рэгістрацыі ў інтэрнаце.
У інтэрнаце маглі пражываць толькі работнікі ААТ і не больш за 55 чалавек, а на момант правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у ім было прапісана больш за 250 чалавек і, як аказалася, больш за 80% фіктыўных работнікаў прадпрыемства.
У сваю чаргу былы старшыня сельскага выканкама, дакладна ведаючы пра адсутнасць свабоднай жылой плошчы для пражывання, прымаў незаконныя рашэнні аб рэгістрацыі грамадзян у інтэрнаце і забяспечваў прыняцце неправамерных рашэнняў аб пастаноўцы іх на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў, незаконным атрыманні на бязвыплатнай аснове зямельных участкаў і льготным будаўніцтве жылых памяшканняў у складзе арганізацый забудоўшчыкаў.
Генпракуратура і ГУБЭЗ МУС праводзяць работу, накіраваную на адабранне незаконна атрыманых грамадзянамі зямельных участкаў і зняцце з уліку асоб, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2016
Мінск, 25 красавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/701/35326
Текущая дата: 28.12.2024