У Мінску самую вялікую зарплату атрымліваюць IT-спецыялісты, самую малую — творчыя работнікі.
Як паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада, у студзені 2016 года сярэдняя зарплата спецыялістаў, дзейнасць якіх звязаная з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склала 37 млн. 624,6 тыс. рублёў.
Высокую зарплату таксама атрымліваюць: фінансавыя пасярэднікі — 18 млн. 979,2 тыс.; спецыялісты паветранага транспарту — 17 млн. 641,7 тыс.; спецыялісты нафтавай прамысловасці — 17 млн. 500 тыс.; страхоўшчыкі — 12 млн. 463,4 тыс.; архітэктары і юрысты — 11 млн. 81,7 тыс.
Мінімальная зарплата ў сталіцы ў спецыялістаў, чыя дзейнасць звязаная з аказаннем сацыяльных паслуг, — 4 млн. 759,6 тыс. рублёў, а таксама ў творчых работнікаў — 4 млн. 705 тыс.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў студзені 2016 года склала 9 млн. 387,9 тыс. рублёў, зменшыўшыся ў параўнанні са снежнем 2015 года на 1 млн. 83,8 тыс. рублёў.
Рэальная заработная плата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2016 года ў параўнанні са студзенем 2015 года павялічылася на 1,7%.
У студзені ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 7 млн. 591,5 тыс., у будаўніцтве — 8 млн. 770,6 тыс., на транспарце — 9 млн. 378,5 тыс., у сельскай і лясной гаспадарцы — 7 млн. 276,3 тыс., у адукацыі — 6 млн. 595 тыс. Сярэдняя зарплата работнікаў аховы здароўя ў студзені 2016 года склала 6 млн. 697,9 тыс. рублёў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2016
Мінск, 28 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/702/34496
Текущая дата: 16.11.2024