Белорусский портал в Казахстане

Дастаўка алкаголю праз інтэрнэт - дадатковы спосаб спойвання насельніцтва



Такое меркаванне выказаў 1 сакавіка на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

"Дастаўка алкаголю па інтэрнэце - гэта адзін з элементаў чартаўшчыны, якая адбываецца з выкарыстаннем інтэрнэту. Я катэгарычна супраць такіх спосабаў дадатковага спойвання насельніцтва", - падкрэсліў Ігар Шуневіч.

Паводле слоў міністра, праваахоўнікі ў бліжэйшы час будуць працаваць над абмежаваннем даступнасці алкаголю. "Якія сродкі і спосабы мы будзем выкарыстоўваць, як каго будзем пераконваць - працуем над гэтым. Паверце, у нас ёсць яшчэ некалькі козыраў у рукаве", - звярнуў увагу кіраўнік ведамства.

БЕЛТА, 1 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/702/34607
Текущая дата: 16.11.2024