Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага на цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу.
"Сёння ў Беларусі адзначаецца адно з найбольш значных для краіны свят - Дзень абаронцаў Айчыны, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Самаадданая воінская праца заўсёды была ў асаблівай пашане ў нашага народа. У барацьбе за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы ён прадэманстраваў усяму свету непераўзыдзеныя ўзоры мужнасці, доблесці, адвагі".
Прэзідэнт падкрэсліў, што большасць беларускіх мужчын, а таксама некаторыя жанчыны праходзілі і праходзяць армейскую школу мужнасці. Таму на працягу многіх дзесяцігоддзяў дата 23 лютага з`ядноўвае ўсё грамадства высакароднай ідэяй служэння і абароны Айчыны.
"Бяспека і стабільнасць - вышэйшыя каштоўнасці беларускага народа. Аддаючы даніну павагі ваеннаслужачым усіх пакаленняў, мы помнім, якой цаной нам дасталіся мір і спакой на нашай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.
23 лютага 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/703/34410
Текущая дата: 16.11.2024