Белорусский портал в Казахстане

Курс еўра да беларускага рубля ўстанавіў новы рэкорд



Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, якія прайшлі 12 лютага, курс еўра дасягнуў новага гістарычнага максімуму — 24.956 рублёў. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены напярэдадні — 24.883.

Курс амерыканскага долара павялічыўся з 22.034 да 22.065 рублёў. Рэкорд быў устаноўлены 10 лютага (22.069). 

Расійскі рубель патаннеў у пятніцу з 278,47 да 277,80 беларускага.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 лютага 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/704/34247
Текущая дата: 16.11.2024