Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.
У Бабруйску адкрыты дабрачынны рахунак па зборы сродкаў для складання праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў пасёлку Глуша пад музей вядомага пісьменніка, сцэнарыста і літаратуразнаўца Алеся Адамовіча.
"Ідэя аб стварэнні музея нашага знакамітага земляка абмяркоўваецца даўно. Таму сімвалічна, што менавіта ў Год культуры прынята канчатковае рашэнне, што музею быць, сродкі будзем збіраць на гэту добрую справу ўсёй грамадой. Мы спадзяёмся падключыць да гэтага прамысловыя прадпрыемствы, прыватных спонсараў, грамадскасць і ўсіх, хто не абыякавы да творчасці геніяльнага чалавека, які па праву з`яўляецца нацыянальнай гордасцю Беларусі", - адзначыў Андрэй Кунцэвіч.
Музей плануецца стварыць у будынку былой аптэкі (1935 года пабудовы), дзе доўгі час працавала маці Алеся Міхайлавіча. Да таго ж у гады Вялікай Айчыннай вайны аптэка была явачнай кватэрай партызан. Некаторыя падзеі адлюстраваны і ў фільмах Адамовіча. Плануецца ўстанову культуры назваць - музей ваеннага летапісу "Вайна пад стрэхамі".
Мяркуецца, што гэта будзе не проста экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці пісьменніка. Тут паспрабуюць адлюстраваць жыццё яго літаратурных і кіношных герояў, прататыпамі якіх сталі мясцовыя жыхары, іх барацьбу з нямецкімі акупантамі, а таксама перыяды жыцця Адамовіча, звязаныя з кінематографам, літаратурай, грамадскай дзейнасцю.
"Для мяне інфармацыя аб стварэнні музея майго бацькі - самая радасная падзея і добры падарунак у першы дзень вясны, - сказала дачка пісьменніка Наталля Адамовіч. - Вельмі доўга вырашалася гэта пытанне на розных узроўнях, але, нарэшце, лёд крануўся. І я, мае сябры і калегі гатовы прыкласці максімум намаганняў, каб гэта ідэя як мага хутчэй ажыццявілася. у мяне ёсць шмат дакументаў, фотаздымкаў, рукапісы і асабістыя рэчы бацькі, якія я гатова перадаць для стварэння экспазіцыі ў будучым музеі".
Калі ўдасца сабраць хутка дастатковую колькасць сродкаў, то не выключана, што адкрыюць музей або хаця б частку экспазіцыі ў 2017 годзе, калі будзе адзначацца 90-годдзе з дня нараджэння пісьменніка.
Алесь Адамовіч нарадзіўся ў в. Канюхі (Мінская вобласць). Але дзяцінства (з 3 гадоў) і юнацтва правёў у п. Глуша Бабруйскага раёна, куды пераехалі жыць і працаваць яго бацькі. Скончыў філфак Белдзяржуніверсітэта, маскоўскія курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў. Друкаваўся як крытык, празаік і публіцыст.
Творы Адамовіча перакладзены на 21 мову. Ён напісаў кінасцэнарыі да такіх вядомых фільмаў, як "Вайна пад стрэхамі", "Сыны ідуць у бой", "Ідзі і глядзі". Памёр 26 студзеня 1994 года. Пахаваны ў п. Глуша Бабруйскага раёна.
1 сакавіка 2016, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/704/35023
Текущая дата: 27.12.2024