З 1 студзеня 2016 года ўведзена забарона на прымяненне ССП арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія аказваюць паслугі інтэрнэт-пляцовак.
Дзейнасць інтэрнэт-пляцовак грунтуецца выключна на выкарыстанні інфармацыйнага рэсурсу ў сетцы інтэрнэт, што не патрабуе значных матэрыяльных затрат, таму падатковая нагрузка ў выглядзе падатку пры ССП у памеры 3 працэнты або 5 працэнтаў была неабгрунтавана нізкай для іх.
Аб гэтым заявіла 24 сакавіка ў час анлайн-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання арганізацый - начальнік аддзела спецыяльных рэжымаў падаткаабкладання Міністэрства па падатках і зборах Ірына Луферчык.
З 1 студзеня 2016 года ўведзена забарона на прымяненне ССП арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія аказваюць паслугі інтэрнэт-пляцовак, а таксама ажыццяўляюць рознічны гандаль праз інтэрнэт-магазіны.
Абгрунтоўваючы гэтыя змяненні, Ірына Луферчык адзначыла, што ў параўнанні з традыцыйным стацыянарным гандлем інтэрнэт-магазіны не нясуць расходаў, звязаных з набыццём і ўтрыманнем нерухомай маёмасці, гандлёвага абсталявання і падтрыманнем інфраструктуры.
Таксама яны могуць эканоміць на колькасці персаналу, а адпаведна, і расходах на заработную плату. Пры гэтым інтэрнэт-магазіны маюць магчымасці павелічэння даходаў за кошт бесперабойнага, кругласутачнага гандлю, шырокай рэкламы ва ўмовах адсутнасці прасторавай абмежаванасці сеткі інтэрнэт, а таксама рэалізацыі тавараў незалежна ад аддаленасці пакупніка.
На гэтым фоне прымяненне ССП давала інтэрнэт-магазінам неабгрунтаваную канкурэнтную перавагу ў параўнанні з традыцыйным гандлем, лічаць у МПЗ.
Паводле даных Міністэрства гандлю, на 1 студзеня 2016 года ў гандлёвым рэестры зарэгістравана 10 тыс. 923 інтэрнэт-магазіны, што на 6 працэнтаў менш, чым на пачатак 2015 года. З іх 5 315 (48,6 працэнта) належаць юрыдычным асобам, 5 608 (51,4 працэнта) - індывідуальным прадпрымальнікам.
24 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/705/34870
Текущая дата: 27.12.2024