Белорусский портал в Казахстане

З ліпеня будуць укаранёныя аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма рахункаў-фактур і электронныя рахункі-фактуры для ўсіх плацельшчыкаў ПДК



Аб гэтым паведаміла прэс-служба ўрада.

Адна з галоўных задач для Міністэрства па падатках і зборах ў 2016 годзе — укараненне з 1 ліпеня аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы рахункаў-фактур і электронных рахункаў-фактур для ўсіх плацельшчыкаў ПДК. Пра гэта было заяўлена 5 лютага на выніковай калегіі ведамства, у якой удзельнічаў прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў.

"З аднаго боку, гэта спросціць адміністраванне, гэтаму будуць спрыяць у тым ліку убудаваныя віртуальныя падказкі для плацельшчыкаў. З іншага боку, такая сістэма павысіць эфектыўнасць кантролю ў гэтай сферы, па выніках 2015 года паступленні ПДК сфармавалі амаль 25% даходаў кансалідаванага бюджэту", — адзначана ў паведамленні.

Па выніках 2015 года больш за 70% даходнай часткі бюджэту сфарміраваная за кошт даходаў, якія кантралююцца падатковымі органамі. Паказальна, што ў апошнія гады расце доля плацяжоў, якія паступаюць добраахвотна. Гэта адлюстроўвае стратэгію працы падатковых органаў: каб даходы раслі не за кошт штрафных санкцый, а добраахвотных паступленняў. У той жа час нядобрасумленныя плацельшчыкі вызначаюцца з дапамогай інфармацыйных сістэм, праграмных прадуктаў, якія палягчаюць працу па прыцягненні іх да адказнасці, адзначалася падчас калегіі.

Падатковыя органы ў 2015 годзе прыцягнулі 193,2 трлн. рублёў даходаў кансалідаванага бюджэту, у тым ліку рэспубліканскага бюджэту — 86,7 трлн., мясцовых бюджэтаў — 106,5 трлн. Выкананне планавых паказчыкаў кансалідаванага бюджэту забяспечана на 100,9%, планавыя прызначэнні бюджэтаў усіх узроўняў выкананыя ва ўсіх інспекцыях абласнога і раённага звяна. Звыш плана ў бюджэт паступіла 1,7 трлн. рублёў.

Асноўны аб`ём даходаў кансалідаванага бюджэту сфарміраваныя за кошт паступленняў ад арганізацый — 182,2 млрд. рублёў (ці 94,3%), у тым ліку ад арганізацый дзяржсектара паступіла 96,4 трлн. рублёў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/706/34143
Текущая дата: 16.11.2024