У Беларусі 20 сакавіка ўведзеная маркіроўка вырабаў з натуральнага футра кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі з выкарыстаннем функцыянальных бескантактавых і абароненых радыёчастотных метак (RFID-метак).
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства гандлю, з 20 сакавіка маркіроўцы падлягаюць усе прадметы адзення з футра, якія класіфікуюцца кодамі адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза.
Мінгандлю звяртае ўвагу, што з названай даты забараняюцца набыццё, транспарціроўка, захоўванне, выкарыстанне і рэалізацыя на тэрыторыі Беларусі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі тавараў, названых у пераліку тавараў, што падлягаюць маркіроўцы кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі, інфармацыя аб якіх падлягае ўнясенню ў міжведамасную размеркаваную інфармацыйную сістэму "Банк звестак электронных пашпартоў тавараў".
Рэкамендацыі суб`ектам гаспадарання па маркіроўцы прадметаў адзення з натуральнага футра кантрольнымі знакамі размешчаныя на сайце МПЗ.
Маркіроўка ўведзеная пастановай Савета міністраў ад 11 лютага 2016 года № 115. Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 17 лістапада 2015 года № 462. Як раней паведаміла прэс-служба ўрада, гэтыя патрабаванні устаноўленыя з улікам мер, што рэалізуюцца на тэрыторыі краін — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, па ўвядзенні сучаснай сістэмы маркіроўкі тавараў з натуральнага футра. "Пастанова скіраваная на ўзмацненне кантролю за ўвозам, перамяшчэннем, захоўваннем адзення з натуральнага футра, а таксама прадухіленне ўцягвання ў ценявы абарот такіх вырабаў", — адзначыла прэс-служба.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 сакавіка 2016
Мінск, 20 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/706/34962
Текущая дата: 27.12.2024