Белорусский портал в Казахстане

Межы Мінска пашыраныя за кошт зямель Смалявіцкага раёна



Гэта прадугледжана ўказам № 94 ад 11 сакавіка 2016 года, які 15 сакавіка апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Межы Мінска пашыраныя за кошт далучэння да сталіцы зямельных участкаў у Смалявіцкім раёне агульнай плошчай 0,8486 га, у тым ліку зямель дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Смалявіцкі лясгас" (0,5783 га) і камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, рамонце і будаўніцтве дарог "Мінскаблдарбуд" (0,2703 га).

Новыя сталічныя тэрыторыі аднесеныя да Кастрычніцкага раёна Мінска. Яны ўключаныя ў "функцыянальную зону спецыяльнага прызначэння".

Указ набыў моц. Мінскаму гарвыканкаму, Мінскаму аблвыканкаму, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці даручана прыняць меры па яго рэалізацыі.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/707/34731
Текущая дата: 27.12.2024