Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі жывуць амаль 1,5 тыс. зуброў



Летась папуляцыя лясных волатаў заўважна павялічылася.

Зараз у нашай краіне створана 10 мікрапапуляцый зубра — Белавежская, Барысаўска-Бярэзінская, Азяранская, Налібоцкая, Палеская, Асіповіцкая, Азёрская, Ляскавіцкая, Найдянская, Красноборская. 

Паводле апошніх дадзеных, колькасць зуброў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь склала 1428 жывёл, што на 158 больш чым у 2014 годзе, паведамілі ў міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Інстытутам генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі летась была праведзена работа па выбарцы асобін еўрапейскага зубра на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (70 жывёл) і тэрыторыі Рэспублікі Польшча (31 жывёла) і створаны дэпанаваны банк ДНК белавежскага зубра. 

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для пасялення лясных волатаў рэалізаваны комплекс лекава-прафілактычных мерапрыемстваў. На іх выкананне трымальнікамі мікрапапуляцый было накіравана больш 2 млрд. 615,7 млн. рублёў. 

Зараз Мінпрыроды актыўна працуе з НАН Беларусі, аблвыканкамамі і іншымі зацікаўленымі па выпрацаўцы далейшай стратэгіі рассялення зубра на тэрыторыі Беларусі.

Звязда, 5 сакавіка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/708/34583
Текущая дата: 27.12.2024