Белорусский портал в Казахстане

Жыхар Салігорска пералічыў ашуканцам амаль 60 000 рублёў



Па інфармацыі УУС Мінскага аблвыканкама, цягам двух дзён 36-гадовы мужчына па ўказанні ілжэсупрацоўнікаў праваахоўных органаў браў крэдыты і пераводзіў сродкі.

У выніку «аперацыі па выратаванні» ён пазбавіўся 8500 асабістых зберажэнняў і каля 50 000 рублёў, якія ён узяў у крэдыт у трох банках. Вяртаць крэдыты мужчыну трэба самастойна.

Па факце махлярства са шкодай у асабліва буйным памеры следчымі заведзена крымінальная справа.

У міліцыі настойліва рэкамендуюць паразмаўляць аб дадзенай схеме падману са знаёмымі і блізкімі, нагадаць што прадстаўнікі праваахоўных органаў ніколі не папросяць пераводзіць ім сродкі або афармляць крэдыты.

Сяргей Расолька
Звязда, 8 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/71/71704
Текущая дата: 18.11.2024