Аб гэтым заявіў 10 снежня першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Андрэй Лабовіч.
"Падрыхтаваны праект дакумента аб унясенні змяненняў у дэкрэт нумар 3. Зыходзячы з практыкі прымянення дэкрэта, удакладнены пералікі асоб, якія не будуць трапляць пад дзеянне дакумента. Гэта асноўнае змяненне.
Удакладняецца механізм выплаты збору асобамі, якія будуць прызнаны абавязанымі кампенсаваць расходы дзяржавы", - адзначыў Андрэй Лабовіч.
Якія канкрэтна катэгорыі грамадзян не будуць падпадаць пад дзеянне дэкрэта нумар 3, ён не ўдакладніў. Паводле слоў Андрэя Лабовіча, падрыхтаваныя міністэрствам змяненні ўнесены ў Савет Міністраў.
Дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" быў падпісаны 2 красавіка 2015 года. Прававы акт выдадзены ў мэтах стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання імі канстытуцыйнага абавязку па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў.
Дэкрэт устанаўлівае абавязак грамадзян Беларусі, пастаянна пражываючых у рэспубліцы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш як 183 каляндарныя дні ў мінулым годзе, па выплаце збору ў памеры 20 базавых велічынь.
10 снежня 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/710/33580
Текущая дата: 06.11.2024