Белорусский портал в Казахстане

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты



Такое рашэнне замацавана ў пастанове Савета Міністраў нумар 444 ад 26 мая 2015 года.

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павялічана са $116,5 да $144,4 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін - з $99 да $122,7 за 1 т, на таварныя бензіны - з $90,8 да $112,6. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $69,3 за 1 т (была $55,9), такая ж стаўка пошліны ўстаноўлена і адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Вышэйназваныя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памерах, роўных стаўкам, уведзеным у Расіі.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 мая. Тады яны былі паніжаны.

Пастанова ўступіла ў сілу з 1 чэрвеня 2015 года.

1 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/711/31202
Текущая дата: 18.05.2024