Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі будуць і ў далейшым падтрымліваць тыя рэлігіі, якія служаць спакою і стабільнасці



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 4 снежня на сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыа Гуджэроці, якая адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

Прэзідэнт запэўніў, што паважае і католікаў, і праваслаўных, і мусульман, якія ў нас жывуць, усе веры і рэлігіі, калі яны не выкарыстоўваюцца ў мэтах тэрарызму, абвастрэння абстаноўкі, дэстабілізацыі сітуацыі.

"Калі рэлігія служыць спакою, парадку ў краіне, стабільнасці, мы будзем толькі падтрымліваць такую рэлігію. Вы гэта павінны ведаць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

4 снежня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/711/33462
Текущая дата: 06.11.2024