Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
27 ліпеня дзяўчына не выйшла на працу ў Мінску і спыніла зносіны са сваякамі. Падчас комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку было ўстаноўлена дачыненне да знікнення яе знаёмага. Па непасрэдным падазрэнні ва ўчыненні злачынства быў затрыманы мужчына 1987 года нараджэння, які пражывае на арандаванай кватэры ў Мінскім раёне.
Нягледзячы на адмаўленне сваёй віны ў наўмысным забойстве, падчас правядзення комплексу следчых дзеянняў устаноўленыя акалічнасці ўчынення злачынства.
Так, высветлілася, што 24 ліпеня малады чалавек сустрэўся з пацярпелай і запрасіў да сябе дамоў. Вечарам наступнага дня ў выніку сваркі, якая ўзнікла на глебе рэўнасці, ён задушыў дзяўчыну. Завалодаў яе банкаўскай карткай, мабільным тэлефонам, залатым ланцужком, які здаў у ламбард. З прычыны няведання персанальнага ідэнтыфікацыйнага кода, ён не змог зняць грашовыя сродкі з выкрадзенай банкаўскай карткі, а выкраў іх, аплаціўшы набытыя таварна-матэрыяльных каштоўнасці. Далей, з мэтай утойвання слядоў забойства, на арандаваным аўтамабілі вывез труп, які змясціў у сумку, у лясны масіў у Віцебскую вобласць.
Паводле заключэння экспертаў, пацярпелая памерла ад механічнай асфіксіі ў выніку сціскання органаў шыі.
У межах крымінальнай справы праведзеныя праверкі паказанняў на месцы з удзелам абвінавачванага, дзясяткі судовых экспертыз, сабрана доказная база вінаватасці падследнага.
Па выніках расследавання дзеянні абвінавачванага следствам кваліфікаваныя як наўмыснае забойства, крадзеж, крадзеж маёмасці шляхам увядзення ў камп`ютарную сістэму лжывай інфармацыі, спалучаныя з несанкцыянаваным доступам да камп`ютарнай інфармацыі. Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачванага застаецца ранейшай — змяшчэнне пад варту.
Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Нагадаем, Кацярына Сачкова жыла ў інтэрнаце ААТ "МАЗ" на вуліцы Варвашэні. 24 ліпеня ў 23.30 яна выйшла з дома і не вярнулася.
Пра вышук дзяўчыны 29 ліпеня паведаміў пошукава-ратавальны атрад "Анёл".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 2 снежня 2015
Мінск, 2 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/711/33472
Текущая дата: 06.11.2024