Белорусский портал в Казахстане

Цяперашняя сітуацыя ў свеце паказвае, што дзяржаўнасць немагчыма без нацыянальнай бяспекі



Такое меркаванне выказаў 1 снежня журналістам кіраўнік аналітычнага цэнтра EcooМ Сяргей Мусіенка на прэзентацыі зборніка "Дзяржаўнасць. Нацыянальная ідэя Беларусі"/

"Дзяржаўнасць без нацыянальнай бяспекі немагчыма. Апошнім часам мы на свае вочы пераканаліся ў гэтым", - сказаў эксперт. Ён нагадаў, што ў выніку разбурэння нацыянальнай бяспекі на Блізкім Усходзе з`явілася арганізацыя "Ісламская дзяржава".

"Мы ўсе падзяляем гэта меркаванне", - дадаў Сяргей Мусіенка. Сённяшняя прэзентацыя кнігі "Дзяржаўнасць. Нацыянальная ідэя Беларусі" праходзіць у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі дзяржорганаў, вучоныя, журналісты і эксперты.

Як растлумачыў Сяргей Мусіенка, аналітычны цэнтр EcooМ дастаткова доўга працаваў над стварэннем гэтай кнігі. Яна ўключае ў сябе артыкулы 20 вучоных і экспертаў з Бельгіі, Італіі, Расіі, ЗША, Сербіі, Швейцарыі і іншых краін. Экзэмпляры новага выдання перададзены Музею сучаснай беларускай дзяржаўнасці і Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі.

Зборнік выдадзены маскоўскім выдавецтвам "Кніжны свет". Плануецца, што 10 снежня пройдзе прэзентацыя гэтай кнігі ў Маскве, а затым яна паступіць у продаж у кніжныя магазіны Расіі.

Сяргей Мусіенка дадаў, што, як чакаецца, прыкладна праз тыдзень англійская версія гэтай кнігі павінна выйсці ў Нью-Ёрку. Ён таксама падкрэсліў, што гэта выданне - незалежны погляд на Беларусь іншаземцаў. "Погляд, які ніхто не прэпараваў і не рэтушаваў", - падкрэсліў кіраўнік цэнтра EcooМ.

Акрамя таго, сёння ў музеі таксама прэзентаваны фільм "Нацыянальная бяспека", які быў зняты тэлекампаніяй "ВаенТБ" у супрацоўніцтве з аналітычным цэнтрам EcooМ. Сяргей Мусіенка адзначыў, што фільм зняты менавіта гэтай тэлекампаніяй, паколькі працуючыя ў ёй людзі найбольш аб`ёмна і дакладна разумеюць гэту тэму.

БЕЛТА, 1 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/712/33648
Текущая дата: 06.11.2024