Белорусский портал в Казахстане

"Беларусбанк" аснасціў плацежнымі тэрміналамі больш за 300 аўтамабіляў ДАІ



ААТ "ААБ Беларусбанк" сумесна з Міністэрствам унутраных спраў рэалізаваны праект па ўстаноўцы плацежных тэрміналаў для абслугоўвання трымальнікаў картак у патрульных аўтамабілях ДАІ.

Як паведамляе прэс-служба "Беларусбанка", на сёння 333 аўтамабілі ДАІ па ўсёй Беларусі аснашчаныя тэрміналамі. За дзесяць месяцаў гэтага года ажыццёўлена каля 22 тыс. аперацый.

Праект рэалізаваны ў межах мерапрыемстваў па пашырэнні сферы прымянення банкаўскіх картак, удакладняюць у банку.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/713/33331
Текущая дата: 06.11.2024